Канада абыграла Славакію, а ЗША былі мацнейшымі за Швейцарыю

Апошнімі сёння сустракаліся пары Канада — Славакія і ЗША — Швейцарыя. Канадцы выйгралі з буйным лікам у славакаў (4:1), а ЗША ў даволі напружанай барацьбе перамаглі Швейцарыю — 3:2 (0:0, 1:2, 2:0). Нагадаем, што напярэдадні ЗША разграміла беларускую зборную (6:1).



Нагадаем вынікі іншых матчаў, якія прайшлі ў рамках чэмпіянату свету ў Мінску 10 траўня: Нарвегія — Італія — 3:0, Казахстан — Нямеччына — 1:2, Швецыя — Данія — 3:0, Латвія — Фінляндыя — 3:2.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі