Камуністы ўпершыню за 20 гадоў могуць увайсці ва ўрад Чэхіі

Паколькі канстытуцыйная большасць была набраная (120 галасоў дэпутатаў), да канца кастрычніка ў Чэхіі мусяць прайсці датэрміновыя парламенцкія выбары.





ВВС адзначае, што на іх камуністы ўпершыню за 20 гадоў могуць дамагчыся ўдзелу ва ўрадзе. Паводле апытанняў выбарцаў, левацэнтрысцкая Сацыял-дэмакратычная партыя хоць і атрымае большасць галасоў, але іх будзе недастаткова для фармавання аднапартыйнага ўраду. Таму магчымыя перамовы з камуністамі наконт стварэння левай кааліцыі.

Нагадаем, што роспуск парламента стаў наступствам палітычнага крызіса ў гэтай краіне.

Фота — 1tv.ru