"Кампенсаваць страты": экспартны кантракт БелАЗа беларусы аплоцяць з бюджэту

"Кампенсаваць страты": экспартны кантракт БелАЗа беларусы аплоцяць з бюджэту

Як будзе выглядаць экспарт у эканоміцы Лукашэнкі ў 2022–2024 гадах? Распавядзем на прыкладзе аднаго дакумента. БелАЗ прадае некуды свае самазвалы на $9,5 млн. Але пакупнік нічога не плаціць — машыны дастаюцца яму бясплатна. Пакупку аплачвае беларускі народ.

У гэта складана паверыць. Але вось дакумент, апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым партале. Экспартны крэдыт, які Беларусбанк 27 студзеня выдаў БелАЗу на 2022–2024 гады, урад вырашыў кампенсаваць банку з бюджэту.

"Кампенсаваць страты": экспартны кантракт БелАЗа беларусы аплоцяць з бюджэту
Пастанова ўрада з Нацыянальнага прававога парталу / Еўрарадыё

Усё гэта робіцца на падставе ўказа Лукашэнкі ад 25 жніўня 2006 года №534 "Аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)". "Экспарт" (а на справе бясплатныя пастаўкі) БелАЗ, а следам за ім і ўрад, запіша ў сваю статыстыку. А тое, што заплачана за іх з беларускага бюджэту, — гэта ўжо іншая гісторыя і іншая справаздачнасць.

Дакумент прыўкрасны фармулёўкай "компенсировать потери от предоставления экспортного кредита". Звычайныя банкі на крэдытах зарабляюць. Але толькі не Беларусбанк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі