Кампанія "Серж" афіцыйна прызнаная банкрутам

Кампанія "Серж" афіцыйна прызнаная банкрутам

Кампанія "Серж", вядомая выпускам жаночай бялізны, цяпер афіцыйна прызнаная банкрутам. Адпаведнае рашэнне прыняў Эканамічны суд Мінска. Інфармацыя пра банкруцтва ТАА "Серж" з'явілася на сайце Адзінага дзяржаўнага рэестра звестак аб банкруцтве.

Тэрмiн лiквiдацыі вытворчасці прызначаны да 19 верасня 2017 года.

Распродажам маёмасці кампаніі будзе займацца фірма "Тызарус Кансалт". Як адзначае svaboda.org, распрадавацца будзе рэшта гатовай прадукцыі на складзе, сыравіна і матэрыялы на агульную суму ў 702,6 тысячы рублёў.

"Серж" праіснаваў 20 гадоў (з 1996 па 2016 год). Сёлета ў сакавіку кампанія абвясціла сябе банкрутам, і суд пачаў адпаведную справу. "Серж" быў фактычна рэарганізаваны ў ААТ "Серж-Фэшн", прычым колькасць персаналу была скарочаная. Новая кампанія працягнула рэалізацыю і вытворчасць бялізны пад брэндам SERGE.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі