Камісіі, створаныя паводле дэкрэта №1, будуць рыхтаваць дакументы для ЛПП

 Камісіі, створаныя паводле дэкрэта №1, будуць рыхтаваць дакументы для ЛПП

Камісіі, створаныя паводле дэкрэта №1, будуць разам з міліцыяй рыхтаваць дакументы для накіравання ў лекава-працоўныя прафілакторыі (ЛПП). Але самі гэтыя камісіі не будуць мець права такога накіравання. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" паведаміў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала

"Гэтыя камісіі будуць надзеленыя правам падрыхтоўкі дакументаў для накіравання ў ЛПП, але не правам канчатковага вырашэння гэтага пытання. Яно, як і раней, застанецца за судом. Усё ж такі накіраванне ў ЛПП — гэта даволі сур'ёзнае абмежаванне ў правах і свабодах чалавека на працяглы перыяд часу, таму толькі суд зможа прыняць такое рашэнне. І яму цяпер будзе прасцей разабрацца, таму што да тых матэрыялаў, якія раней рыхтавалі толькі работнікі міліцыі, дададуцца і дакументы, падрыхтаваныя камісіямі пры мясцовых органах улады", — патлумачыў чыноўнік.

Нагадаем, што ў студзені 2018 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт №1. Гэты дакумент прыйшоў на змену славутаму дэкрэту №3 ("дэкрэту аб дармаедах"). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі