Вы тут

Камісіі па працаўладкаванні ў выканкамах прапануюць вакансіі цэнтраў занятасці

Фота: kurjer.info

Падчас штогадовага Паслання да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Аляксандр Лукашэнка чарговы раз адзначыў, што “людзі мусяць сам ісці за працай, а не праца за людзьмі. А задача дзяржавы ― дапамагчы ім у гэтым". Пры гэтым кіраўнік краіны дадаў, што на месцах дадзенае даручэнне да 1 траўня прадаставіць магчымасць працаўладкавацца ўсім, хто ў гэтым мае патрэбу, і хто хоча працаваць.

“Сёння такая дзейнасць у краіне разгорнутая, ― сказаў Лукашэнка. ― У выканкамах створаныя камісіі па працаўладкаванні, у якія можа звярнуцца любы грамадзянін, і атрымаць садзейнічанне. Чалавек можа звярнуцца не толькі на біржу працы, а ў органы ўлады. І я ўпэўнены, яму прапануюць працу. Прадастаўленая магчымасць удзелу ў часовых, сезонных работах, у тым ліку ў складзе працоўных брыгад".

Пры гэтым у склад камісіі па працаўладкаанні ўключаюць і супрацоўнікаў цэнтраў занятасці. Таму вакансіі, якія ёсць у цэнтрах, прапануюць і тым людзям, якія звяртаюцца ў камісіі.

“Глядзіце! Я кіраўнік аддзела занятасці. Але апроч нашай службы, у выканкаме створаная яшчэ і камісія, дзе я з’яўляся намеснікам старшыні, ― кажа прадстаўніца камісіі па працаўладкаванні Вілейскага раёна Таццяна Цітуленка. ― Старшынёй камісіі з’яўляецца старшыня райвыканкама. Раней мы ўсе штодзень засядалі ў выканкаме, запрашалі людзей, і яны прыходзілі. Але цяпер ужо людзі не ідуць, таму мы вырашылі, каб дзесяць членаў камісіі не сядзелі штодзень, не чакалі без справы, накіроўваць усіх жадаючых да мяне. Я іх запісваю, але не тое, што стаўлю на ўлік у Цэнтр занятасці, а запісваю на прыём камісіі. І потым мы з гэтымі людзмі працуем. Але, каб вы разумелі, камісія гэта, ці цэнтр занятасці, усё роўна мы карыстаемся аднымі і тымі ж звесткамі пра існуючыя вакансіі”.

Прычым, вакансіі рэгулярна публікуюць у мясцовай газеце, а таксама штодзённа абнаўляюць банк вакансій на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

“Мы прыходзілі да кожнага чалавека неаднойчы, сустракаліся, распавядалі, якія ёсць магчымасці, якія ёсць магчымасці перанавучання, ― кажа намеснік старшыні брагінскага райвыканкама і па сумяшчальніцтве старшыня мясцовай камісіі па працаўладкаанні Мікалай Яшчук. ― Калі людзі з сельскай мясцовасці не маглі даехаць да Брагіна, то мы самі да іх выяжджалі. Распавядалі пра афармленне расмесніцтва, дапамагалі адкрыць ІП, як аформіць уласную падсобную гаспадарку, калектыўную фермерскую гаспадарку, калі гэтага жадалі і мелі на тое магчымасці. Карацей, працавалі індывідуальна з кожным чалавекам”.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

На фота: У першым шэрагу злева направа Любоў Санкевіч, Тамара Сяргей, Валянціна Каваленка, Тамара Федаровіч. У другім шэрагу — Тамара Грыневіч з маці.

Выбар рэдакцыі