Камісар Еўрасаюза асудзіў “эгаізм” Расіі

Камісар пашырэння Еўрасаюза Олі Рэн асудзіў “аднабаковы эгаізм” Масквы, якая прыгразіла вета косаўскага пытання ў Радзе Бяспекі ААН.   “Няма месца для аднабаковага эгаізму, такога, які пагражае вета ў РБ ААН. Косава не стане 51-м штатам ЗША, а Сербія не далучыцца да Расійскай Федэрацыі. Будучыня і Сербіі і Косава ляжыць у Еўрасаюзе” - заявіў Рэн на спатканні са студэнтамі Палітэхнікі ў Парыжы.

Еўрасаюз рыхтуецца пераняць ад ААН місію пратэктарату Косава, які існуе ад збройнай інтэрвенцыі НАТА ў 1999 годзе. Тады войскі НАТА спынілі сербскія этнічныя чысткі супраць албанцаў, якія захацелі незалежнасці Косава.

Бакі маюць час да 10 снежня на вырашэнне праблемы Косава. У гэты час перамоўная тройка (Еўрасаюз, ЗША, Расія) павінны скласці рапарт Генсеку ААН аб выніках перамоваў.

ЗША і Еўрасаюз лічаць, што адзіным вырашэннем праблемы ёсць план, прапанаваны пасланнікам ААН Марці Ахтысаары, якія прапануе абмежаваную незалежнасць Косава.

www.euro.pap.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі