Каментатар "Еўрабачання": Ланская ў фінале — збег прыемных абставінаў

"У гэтым паўфінале не ўдзельнічала Турцыя, — жартуе першы беларускі каментатар "Еўрабачання" Алесь Круглякоў. — Трэба ж было за каго-небудзь галасаваць аматарам музыкі з усходнім уплывам... Было шмат падобных спявачак у доўгіх спадніцах з сумнымі песнямі, якія, дарэчы, таксама прайшлі, але... І вось што здзіўляе: звычайна краіны-суседкі неяк разводзяць па паўфіналах, а тут так супала, што і Расія, і Украіна з намі, і, адпаведна, цягнуць адна адну. Але я не маю ніякіх ружовых акуляраў і ілюзій пра наш выступ у фінале. Моцных нумароў дастаткова: тая ж лідар букмекераў — датчанка, Расія з Украінай таксама ходзяць у фаварытах. Так што гэта, хутчэй, збег прыемных абставінаў, і ілюзій на фінал не маю. Тым не менш, усіх віншую з выхадам!"

Нагадаем, "Еўрабачанне 2013" праходзіць у шведскім горадзе Мальмё. Адкрывала конкурс леташняя пераможца, спявачка Loreen, пры падтрымцы хора дзетак з парушэннямі слыху, які трансляваў словы песні "Euphoria" на мову глуханямых. Паглядзець на канкурсантаў "жыўцом" прыехала больш за 11 тысяч прыхільнікаў.

Наступны паўфінал адбудзецца 16 траўня. Па правілах, беларусы ў ім галасаваць не змогуць. А пераможцу "Еўрабачання 2013" вызначаць у бліжэйшую суботу, 18 траўня, праз галасаванне ўсіх краінаў-удзельніц конкурса.

Фота: ctv.by.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі