Шакуцін: БРСМ зрабіў Алёне Ланской "мядзведжую паслугу"

Беларускі бізнэсовец Аляксандр Шакуцін даў вялікае інтэрв'ю парталу tut.by, у якім у чарговы раз выказаўся наконт выступлення на сёлетнім "Еўрабачанні" прадстаўніцы нашай краіны Алёны Ланской.



Ён яшчэ раз нагадаў, што выдаткі на падрыхтоўку спявачкі да міжнароднага конкурса склалі 265 тысяч еўра. Гэтыя сродкі выдаткаваў "прыватны бізнэс". Між іншым, Шакуцін прыгадаў акцыю Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.



"У гэтым годзе БРСМ па ўласнай ініцыятыве арганізаваў акцыю па падтрымцы Алёны Ланской ў сацсетках, напэўна з самых лепшых памкненняў, але ў выніку аказаў мядзведжую паслугу, — цытуе словы Аляксандра Шакуціна партал tut.by. — Пасля пачатку акцыі колькасць прыхільнікаў спявачкі стала імкліва падаць".



Нагадаем, Алёна Ланская заняла на "Еўрабачанні" 16-е месца.

 

Фота — tut.by, БЕЛТА