Каментар на YouTube упершыню набраў мільён лайкаў
![Каментар на YouTube упершыню набраў мільён лайкаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/interaction-1233873_960_720.jpg.webp?itok=cgb6Tufo)
Каментар на YouTube упершыню набраў мільён лайкаў. Пяць месяцаў таму пад відэакліпам песні Білі Айліш Bad Guy яго змясціў Сэт Эверман. Напісаў, што ён "лысы хлопец". І вось яго жартаўлівы каментар ужо набраў 1,1 млн лайкаў. Пра свой рэкорд Эверман напісаў у Twitter. У красавіку сёлета ён зрабіў пародыю на згаданую песню Білі Айліш.
world record! first youtube comment ever to hit 1 million likes. we did it gamers pic.twitter.com/yubDW5mZL9
— Seth Everman (@SethEverman) 12 октября 2019 г.
how to create billie eilish's "bad guy" pic.twitter.com/FlubIPSD3i
— Seth Everman (@SethEverman) 13 апреля 2019 г.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.