Каля ўвахода ў Белдзяржфілармонію 15 хвілін шукалі "бомбу"
На 15 хвілін была ачэпленая ўчора вечарам пляцоўка каля ўваходу ў Белдзяржфілармонію каля станцыі метро "Плошча Якуба Коласа". Прычынай выкліку сапёраў стаў пакет з рэчамі, які забыўся хтосьці з грамадзян, інфармуе беларускі партал tut.by. У выніку высветлілася, што ён не ўяўляў ніякай небяспекі. Дарэчы, эвакуацыі людзей не праводзілі, бо, паводле міліцыянтаў, па папярэдняй ацэнцы пакет не мог аказацца "бомбай".