Каля скульптуры мінскага гарадавога затрымалі чатырох чалавек
![Каля скульптуры мінскага гарадавога затрымалі чатырох чалавек](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/menty-4.jpg.webp?itok=YS9zEbp-)
Каля скандальна вядомай скульптуры гарадавога насупраць МУС затрымалі Ніну Багінскую, Надзею Батуру, Алену Талстую і журналіста Максіма Клімовіча, паведамляе ў сацсетках Ганна Шапуцька.
Багінская ладзіла адзіночны пікет каля статуі: яна павесіла на скульптуру плакат з надпісам "Свабоду палітвязням!". Пасля закліку ішоў пералік імёнаў: Тарас Аватараў, Святаслаў Барановіч, Вадзім Бойка, Ілля Валавік, Міхаіл Жамчужна, Піліп Іваноў, Зміцер Цеханоівч, Алесь Юркойць.
Затрыманых даставілі ў Цэнтральнае РУУС Мінска.