Вы тут

Каля Шчучына вецер знёс аўтамабілі з трасы ў кювет

На месцы здарэння / grodno.mvd.gov.by

У Шчучынскім раёне моцны вецер знёс два легкавыя аўтамабілі з трасы ў кювет. Здарэнні адбыліся ў панядзелак на 210-м і 222-м кіламетрах аўтадарогі М6 Мінск — Гродна з інтэрвалам у дзве гадзіны. Калі аўтамабілі выязджалі з лесу на адкрытую прастору, моцны бакавы вецер проста знасіў машыны з дарогі, а вадзіцелі гублялі кіраванне. На шчасце, ніхто сур'ёзных траўмаў не атрымаў, паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.

На панядзелак беларускія сіноптыкі аб'явілі штармавое папярэджанне — парывы ветру месцамі дасягаюць 15-22 метраў за секунду. У Мінску моцны вецер перакуліў аўтобусны прыпынак. Людзі паспелі адбегчы і не пацярпелі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.