Каля Опернага тэатра адсвяткавалі Дзень беларускай вайсковай славы
![Каля Опернага тэатра адсвяткавалі Дзень беларускай вайсковай славы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/perny-0809.jpg.webp?itok=m3wUj-8z)
Актывісты апазіцыі адзначылі неафіцыйны Дзень беларускай вайсковай славы мітынгам на прыступках Вялікага тэатра оперы і балета. Акцыя адбылася ў рамках перадвыбарчага пікета, які ладзіла Партыя БНФ.
Удзел у акцыі прынялі некалькі дзясяткаў чалавек. Святар Леанід Акаловіч з аўтакефальнай царквы заклікаў памятаць гетмана Канстанціна Астрожскага, "нашага Геркулеса" які перамог ворагаў з усходу.
Вячаслаў Сіўчык у сваім выступе заклікаў улады вызваліць актывістаў, якіх затрымалі напярэдадні акцыі, якая мусіла адбыцца каля расійскай амбасады.
Закончыўся мітынг спевам нацыянальнага гімна "Магутны Божа".