Каля Камароўкі за Ціханоўскую падпісаліся каля трох тысяч чалавек

Каля Камароўкі за Ціханоўскую падпісаліся каля трох тысяч чалавек

Каля Камароўкі ў Мінску 24 траўня за Святлану Ціханоўскую, жонку відэаблогера Сяргея Ціханоўскага, падпісаліся каля трох тысяч чалавек, паведамляе svaboda.org. Чарга жадаючых паставіць подпіс за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Беларусі расцягнулася на некалькі соцень метраў. Ціханоўскі прызнаўся, што не чакаў такой колькасці людзей. Подпісы там збіралі больш за чатыры гадзіны. Як вядома, блогера не зарэгістраваў ЦВК, тады дакументы падала Святлана.

25 траўня Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў Слуцку, дзе ладзіць пікеты і збірае подпісы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі