Каля 230 прастытутак стаіць на ўліку ў мінскай міліцыі

Каля 230 жанчын стаіць на ўліку ў мінскай міліцыі за заняцце прастытуцыяй. Сёлета да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя 65 з іх. Жанчыны заплацілі штрафы.
Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, большасць сталічных прастытутак – гэта “жыхаркі невялікіх населеных пунктаў, дзе цяжка працаўладкавацца”.

Нядаўна ў Мінску быў выяўлены прытон, у якім працавалі выключна жанчыны з правінцыі. У якасці ўзнагароджання яны атрымлівалі толькі ежу і вопратку.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі