Каля 1,5 тыс. чалавек святкуюць Масленіцу ў маёнтку Дзеда Мароза

Нацыянальнае свята праводзінаў зімы "Масленіца" праходзіць 28 лютага ў маёнтку беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы.
У ім бяруць удзел больш за 1,5 тыс. чалавек, жыхары Беларусі, госці з Расіі, прадстаўнікі літоўскай амбасады.

Свята арганізаваны на васьмі пляцоўках. Тут праходзяць канцэрты,
гульнявыя праграмы, працуе выстава майстроў рамёстваў, праводзіцца
майстар-клас разьбярства па дрэве, працуюць бліновыя і гарбатныя.

Галоўная складнік свята — імпрэза "12 месяцаў", дзе бог зімы Зюзя
перадасць свае правы багіні вясны — Лялі, а на вогнішчы будзе спалена
пудзіла Зімы.

У рамках свята таксама адбудуцца праводзіны Снягуркі і Матухны Зімы, якія пакідаюць маёнтак Дзеда Марозу да снежня.

Сёлета ў Нацыянальным парку "Белавежская пушча" ужо пабывала каля 60 тыс. чалавек, у 2008 году — 270 тысяч.


БелаПАН.