Калінкіна: На «Беларускім партызане» пісалі спецслужбы

Як паведаміла "Хартыя’97", сайт "Беларускі партызан" захоплены хакерамі. У выніку ddos-атакі былі ўзламаныя паролі сайта. І цяпер на ім пішуць беларускія спецслужбы. На гэты час сайт не працуе. Але перш чым ён перастаў быць бачны ў Інтэрнэце, на ім з'явіўся шэраг дзіўных матэрыялаў, што выклікалі здзіўленне чытачоў.

Аўтар "Беларускага партызана", вядомая журналістка Святлана Калінкіна адзначыла, што ад яе імя з'явіўся артыкул з заклікам да рэвалюцыі ў Беларусі. З'явіліся матэрыялы з крытыкай Расіі і Пуціна. Ад імя Паўла Шарамета – крытычны матэрыял пра Барыса Нямцова.

Нагадаем, што атака на беларускія апазіцыйныя сайты пачалася 26 красавіка. Хакеры таксама перашкаджалі дзейнасці сайтам "Хартыі'97" і беларускай службы Радыё "Свабода".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі