Калі за падарункі прыйдзецца заплаціць падаткі? Тлумачэнне чыноўнікаў
![Падарункі ад блізкіх сваякоў вызваленыя ад падаткаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/rubl.jpg.webp?itok=-d_0C8nb)
Падарункі ад блізкіх сваякоў вызваленыя ад падаткаў / Еўрарадыё
У Міністэрстве падаткаў і збораў Беларусь патлумачылі, за грашовыя падарункі якога памеру не трэба будзе плаціць падатак пасля падачы дэкларацый у 2024 годзе.
Як удакладніла начальніца ўпраўлення інфармавання плацельшчыкаў інспекцыі МПЗ па Мінску Алена Хадынская, прынцып і крытэрыі падаткаабкладання падарункаў у Беларусі не памяняліся, толькі трохі вырасла сума, з якой не трэба "адшпільваць" дзяржаве 13%.
Калі ў 2023 ад падаткаў былі вызваленыя грашовыя падарункі ў агульным памеры да 9338 рублёў, цяпер — да 10431 рубля. Выключэнне — падарункі ад блізкіх сваякоў.
Калі пералік адбыўся ў валюце, падаткавікі будуць пералічваць у рублі па курсе Нацбанка на той момант, каб вызначыць, ці трэба вам заплаціць падатак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.