Калі снегу выпала больш — пасля "Хаўера" ці "Даніэлы"?

Калі снегу выпала больш — пасля "Хаўера" ці "Даніэлы"?

Метэаролагі заяўляюць, што "Даніэла" пабіла ўсе апошнія рэкорды і стала самым вялікім снегападам, які быў у Беларусі.

У сацыяльных сетках адразу пачалі сумнявацца: маўляў, дастаткова параўнаць фота. Вось і карыстальнік Фэйсбука, палітолаг Дзяніс Мельянцоў выклаў два здымкі свайго двара — пасля "Хаўера" і пасля "Даніэлы".

Відавочна, калі снегу выпала больш. Разабрацца ў сітуацыі дапамог начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Аказваецца, ападкаў у Мінску падчас "Даніэлы" выпала 25 мм, а пасля "Хаўера" толькі 17 мм. Але вышыня снежнага пакрова сапраўды пасля "Хаеўра" была большая — 57 см у Мінску, пасля "Даніэлы" — толькі 33 см. Звязана гэта з тым, што "Хаўер" быў у сакавіку, і да яго ў Мінску было шмат снегу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі