Калі б’юць па аятолах. Якія сігналы атрымлівае Лукашэнка? Эфір
Аляксандр Класкоўскі / Еўрарадыё
Пакуль Іран пад ударам, Аляксандр Лукашэнка міжволі параўноўвае ўстойлівасць тамтэйшай сістэмы са сваёй.
У Тэгеране, нягледзячы на каласальны ўплыў рахбара, улада падзеленая паміж некалькімі цэнтрамі сілы і падмацаваная моцнай ідэалогіяй — гэта не чыстая персаналісцкая дыктатура. У Беларусі ж гадамі выбудоўвалася канструкцыя “пад аднаго чалавека”: без самастойных інстытутаў і паўнавартаснай эліты, з ідэалогіяй, што зводзіцца да лаяльнасці правадыру. Сістэма, якая фактычна трымаецца на адной персоне, выглядае куды больш уразлівай у крытычны момант.
Тым часам Лукашэнка апынуўся між двух (ці нават трох) агнёў: Пуцін усё глыбей уцягвае яго ў вайну, Кіеў трымае беларускі рэжым на прыцэле, а Дональд Трамп ужо б’е па старых сябрах дыктатара — ад Мадуры да Хаменэі — і нагадвае пра тысячу з лішкам палітвязняў.
Ці магчымы ў Мінску транзіт улады паводле сцэнару Масквы? Наколькі вернымі ў вырашальны момант апынуцца сілавікі?
Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з палітычным аналітыкам ІА “Позірк” Аляксандрам Класкоўскім.