Калектыву "Альфа Радыё" прадставілі новага дырэктара

Як паведамляе TUT.BY, 31 ліпеня прайшоў агульны сход акцыянераў, на якім Плотнікава абралі дырэктарам радыёстанцыі.



Аднак на сход запрасілі не ўсіх акцыянераў. На думку выканаўцы абавязкаў дырэктара "Альфа Радыё" Яўгена Урыўскага, сход правялі з парушэннем патрабаванняў заканадаўства. На ім прысутнічалі прадстаўнікі толькі аднаго заснавальніка — Міністэрства інфармацыі. Другога акцыянера — ТАА "Без праблем" не прадстаўляў ніхто.



У Міністэрстве інфармацыі пакуль аб прызначэнні новага дырэктара казаць не жадаюць. Чыноўнікі спасылаюцца на тое, загад аб прызначэнні яшчэ не падпісаны.



Нагадаем, што ў красавіку 2012 года новым дырэктарам "Альфа Радыё" збіраліся прызначыць экс-кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Ягора Рыбакова, які адседзеў 5 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Тады супраць кандыдатуры Рыбакова выступіў калектыў "Альфа Радыё".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі