Вы тут

Як жыць далей: у панядзелак распачнецца галоўная кліматычная сустрэча свету

Як стрымаць глабальны рост тэмператур? / pixabay

Дэлегаты з двухсот краін сустрэнуцца заўтра ў Вялікабрытаніі, каб вырашыць, як супрацьстаяць зменам клімату. Чакаецца, што яны абвесцяць пра план па скарачэнні выкідаў да 2030 года.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заявіў, што саміт стане “момантам праўды ў свеце”, пишет ВВС. Ён заклікаў сусветных лідараў максімальнае скарыстаць магчымасці саміту.
 
У першы дзень саміту будзе агучана справаздача Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі. Кліматолагі параўнаюць глабальныя тэмпературы гэтага года і папярэдніх і напомняць пра тое, што ўсё часцей свет сутыкаецца з экстрэмальнымі пагоднымі з'явамі.
 
Апошняе дзесяцігоддзе было самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў, і шмат якія ўрады згодны з тым, што патрэбна тэрмінова — і ўсім разам — нешта вырашаць.
 
У 2015 годзе краіны дамовіліся: няможна дапусціць росту глабальных тэмператур больш, чым на 1,5 градуса. Для дасягнення гэтай мэце патрэбныя радыкальныя меры. ААН мабілізавала дзвесце навукоўцаў, якія правялі падлікі. Такім чынам, каб дамагчыся пастаўленай у 2015 годзе мэты, трэба спыніць высечку лесу на ўсёй планеце да 2025 года, перастаць паліць вугаль — да 2035, перасесці на электрамабілі да — 2040 і перайсці на "чыстую" энергетыку да 2045-га.

Кліматычныя актывісты з'язджаюцца ў Шатландыю

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.