Качанава: рэферэндум па Канстытуцыі правядуць напрыканцы лютага 2022 года

Качанава: рэферэндум па Канстытуцыі правядуць напрыканцы лютага 2022 года

Беларускія даты прыблізна вызначыліся з датай рэферэндуму па новай Канстытуцыі — ён пройдзе пад канец лютага 20200 года. Пра гэта на палях трэцяга Еўразійскага жаночага форуму заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

"Бліжэйшым часам гэты праект абноўленай Канстытуцыі будзе вынесены на ўсенароднае абмеркаванне, а напрыканцы лютага будзе праведзены рэферэндум па прыняцці Асноўнага закона нашай краіны", — цытуе ТАСС яе словы.

Пра люты як час правядзення рэферэндуму раней казаў і Аляксандр Лукашэнка. Аднак ён не ўдакладняў канкрэтны час правядзення рэферэндуму. Пры гэтым ён падкрэсліваў, што да ўлады нельга дапусціць палітычных апанентаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі