Каб не застацца без святла і вады: Кіеў просіць жыхароў Данбаса эвакуявацца

Кіеў / Фота Кіеўскай гарадской рады
Кіеў / Фота Кіеўскай гарадской рады

Жыхароў Данецкай вобласці просяць эвакуявацца ў больш бяспечныя рэгіёны. З такім заклікам да ўкраінцаў звярнулася віцэ-прэм'ер Ірына Верашчук.

"На Данеччыне працягваюцца баі. Вораг працягвае мэтанакіравана разбураць цывільную інфраструктуру: няма газазабеспячэння, магчымыя праблемы з электра- і водазабеспячэннем. Наперадзе — асенне-зімовы перыяд. Таму людзей трэба перавозіць у больш бяспечныя рэгіёны. Асабліва жанчынаў, дзяцей, старых, а таксама хворых і маламабільных", — напісала Верашчук у сваім афіцыйным тэлеграм-канале. 

Ва Украіне стварылі штаб, які будзе займацца эвакуацыяй жыхароў Данецкай вобласці.

"Калі не эвакуюецеся, пакуль гэта магчыма, потым можаце апынуцца ў сітуацыі, калі вы застаняцеся без электрычнасці і вады, без цяпла і сувязі, без лекаў і ежы, пад абстрэламі, пакінеце сябе і сваіх блізкіх у смяротнай небяспецы. Няма прычынаў так рабіць. Эвакуюйцеся. Своечасова", — напісала Верашчук.

Тыя рэгіёны Украіны, якія менш пацярпелі ад вайсковай агрэсіі Расіі, рыхтуюцца прымаць людзей з усходу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі