Каардынацыйная рада аб'явіла пра заканчэнне этапу рэфармавання. У яе складзе засталося 15 ранейшых сябраў, да іх далучыліся 73 новыя дэлегаты ад грамадскіх арганізацый і 15 самавылучэнцаў. На сайце арганізацыі апублікаваныя прозвішчы прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый. Пазней будзе апублікаваны спіс самавылучэнцаў.
Каардынацыйная рада піша, што "працягнецца праца па стварэнні рэгламента і рэфармаванні непасрэдна функцый арганізацыі".
Заснаванне ў Беларусі Каардынацыйнай рады адносіцца да жніўня 2020-га, калі ў нашай краіне пачаліся масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў. Цяпер яна дзейнічае ў замежжы. Некаторыя яе сябры, як Марыя Калеснікава, знаходзяцца ў зняволенні ў РБ.