Jane's Addiction уз'яднаюцца для NME

Амерыканскі альтэрнатыўны гурт Jane's Addiction уганараваны брытанскім часопісам New Musical Express за "богападобную геніяльнасць". Згодна з паведамленнем выдання Digital Spy, прэмія Godlike Genius Award будзе ўручаная музыкам 23 красавіка ў Лос-Анджэлесе на першай цырымоніі Shockwaves NME Awards у ЗША.

Каб атрымаць узнагароду Jane's Addiction кароткачасова ўз'яднаюцца і адыграюць невялікі канцэрт. У рэдакцыі ўплывовага музычнага штотыднёвіка прызналіся, што адразу ж вылучылі Jane's Addiction "богападобнымі геніямі" з тых часоў, як задумалі ўручаць уласныя ўзнагароды ў ЗША.

Нагадаю, што ў Вялікабрытаніі прэмія NME Awards (з 2005 года таксама вядомая пад назвай Shockwaves) уручаецца з 1953 года. Брытанскімі ўладальнікамі Godlike Genuis Award у розныя гады былі сэр Пол Макартні, дыджэй BBC Джон Піл, арганізатар фэсту "Гластонбэры" Майкл Івіс, гурты Primal Scream і Manic Street Preachers, былы вакаліст The Stone Roses Ян Браўн і лідэр Happy Mondays Шон Райдэр.

Нагадаю. што гурт Jane's Addiction быў створаны ў 1985 годзе. Музыкі выдалі чатыры студыйныя дыскі, а таксама сталі арганізатарамі папулярнага альтэрнатыўнага фэсту Lollapalooza.

Гурт двойчы распадаўся – у 1991 і ў 2004 гадах.

Фота: www.onewaymagazine.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі