Ізраільскія медыі паведамляюць пра ліквідацыю топавых іранскіх вайскоўцаў
Аятала Алі Хаменеі / minval.az
Ізраільскія медыі паведамляюць пра ліквідацыю дваіх топавых іранскіх вайскоўцаў: міністра абароны Аміра Насірзадэ і камандзіра Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Махамада Пакпура. Пішуць і пра тое, што забіты аятала Алі Хаменеі — яго рэзідэнцыю раніцай 28 лютага літаральна зраўнялі з зямлёй ракетным ударам.
Ні Хаменеі, ні прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна іранская прапаганда з раніцы яшчэ не паказвала. Але прынамсі наконт першага міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы кажа, што ён жывы — "наколькі мне вядома".
Што да забіых вайскоўцаў, дык Арагчы кажа, што "мы маглі страціць аднаго ці двух камандзіраў, але гэта не вялікая праблема".