Міністр замежных спраў Ірана: ізраільская ракета трапіла ў будынак школы
Разбомбленая школа ў Іране / x.com/araghchi
Міністр замежных спраў Ірана сцвярджае, што на поўдні краіны ракетай разбураная пачатковая школа для дзяўчынак. Паводле Абаса Аракчы, у той момант там было шмат вучаніц, забітыя дзясяткі дзяцей.
Пакуль што пра здарэнне вядома толькі з іранскіх крыніцаў. Гаворка ідзе пра школу ў горадзе Мінаб (правінцыя Хармазган). Іранскія медыі пішуць пра 40 — 57 ахвяраў і яшчэ столькі ж параненых. І дадаюць, што выратавальныя працы працягваюцца.