Ізраільцянам забаранілі наведваць Беларусь

Ізраільцянам забаранілі наведваць Беларусь

Ізраільцянам забаранілі наведваць Беларусь. Міністэрства аховы здароўя Ізраіля лічыць, што Беларусь — адна найбольш небяспечных краінаў у свеце па сітуацыі з каранавірусам. Таму з 12 ліпеня яе ўключылі ў "чырвоны" спіс, разам з Узбекістанам, паведамляе newsru.co.il. Таксама ў ізраільскім спісе прысутнічаюць Расія, Аргенціна, Бразілія, Мексіка, Індыя і Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка.

Ізраільскае выданне адзначае, што гэтыя краіны "не апавяшчалі Сусветную арганізацыю аховы здароўя аб значным росце колькасці тых, хто заразіўся каранавірусам або памерлых ад COVID-19". І дадае, што "па ўсёй бачнасці, менавіта адсутнасць дакладнай інфармацыі стала падставай для ўключэння гэтых краін у "чырвоны" спіс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі