Італьянскія камуністы хочуць паглыбіць дыялог Беларусі і Італіі

Дэпутат італьянскага парламента, сакратар Партыі італьянскіх камуністаў Алівіера Дыліберта заявіў, што неабходна пераадолець стэрэатыпы, якія склаліся ў дачыненні да Беларусі. Такая заява прагучала падчас сустрэчы яго з прадстаўнікамі камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і сувязях з СНД. Паводле яго слоў, супрацоўніцтва Італіі і Беларусі мае вялікія магчымасці. "У гэты момант супрацоўніцтва нашых краін знаходзіцца на недастатковым узроўні. Неабходна прыкласці намаганні для супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, культурнай сферах", — сказаў А.Дыліберта. Паводле яго слоў, італьянскія дэпутаты гатовы дапамагчы свайму ўраду "адыгрываць злучальную ролю ў адносінах Беларусі з еўрапейскай супольнасцю".

Дарэчы, стала таксама вядома, што з 29 лістапада па 3 снежня адбудзецца візіт у Беларусь старшыні пастаяннай камісіі Сената Італіі па абароне Сержыо дэ Грыгорыо.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі