Вы тут

Італьянскі прэм'ер-міністр Джузэпэ Контэ аб'явіў пра адстаўку

Джузэпэ Контэ / Reuters

Італьянскі прэм'ер-міністр Джузэпэ Контэ аб'явіў пра адстаўку, інфармуе Reuters. 20 жніўня, выступаючы перад Сенатам, ён згадаў міністра ўнутраных спраў Матэа Сальвіні, які паставіў пытанне пра давер ураду. Сальвіні з'яўляецца лідарам правай кансерватыўнай партыі "Ліга", якая ўваходзіць у правячую кааліцыю, створаную вясной мінулага года. У "Лігі" неаднаразова ўзнікалі супярэчнасці з іншай палітычнай сілай, з якой была ўтворана кааліцыя — "Рухам пяці зорак" (яго называюць "правапапулісцкім").

Джузэпе Контэ нядаўна споўнілася 55 гадоў. Ён — юрыст. Летась ён узначаліў урад, які эксперты называюць "папулісцкім". Сам Контэ не належыць да партый, якія складаюць кааліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.