Італьянец, які "забіў" Алексіевіч, "пахаваў" кінарэжысёра Гадара
![Італьянец, які "забіў" Алексіевіч, "пахаваў" кінарэжысёра Гадара](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/laptop-2838921_960_720.jpg.webp?itok=LGEML3rD)
Італьянец, які ў траўні 2017-га "забіў" беларускую пісьменніцу, нобелеўскага лаўрэата Святлану Алексіевіч, "пахаваў" 88-гадовага франка-швейцарскага кінарэжысёра, класіка сусветнага кіно Жана-Люка Гадара. Для гэтага інтэрнэт-троль Тамаза Дэбенедэці стварыў у Twitter фальшывы акаўнт швейцарскага палітыка Карын Келер-Сутэр (толькі ўчора яна ўвайшла ў склад ураду), паведамленне распаўсюдзіў са спасылкай на Міністэрства культуры Францыі. У апошнім пасце ў акаўнце ён назваў сябе. А цяпер акаўнт ужо выдалены, інфармуе gazeta.ru.
У справе з Алексіевіч Дэбенедэці выкарыстаў імя новапрызначанага міністра культуры Францыі Франсуаз Нісэн. Таксама ў Twitter быў створаны фальшывы акаўнт, з дапамогай якога італьянец і паведаміў пра смерць пісьменніцы. Навіну адразу ж падхапілі расійскія СМІ. Еўрарадыё першым датэлефанавалася да Святланы Алексіевіч і высветліла, што з ёй усё ў парадку.