Італьянец разбіў аўтаматы, якім прайграў шмат грошай

Інцыдэнт адбыўся ў камуне Фантаніва. 47-гадовы Нурэ Брэгу ўварваўся ў бар з сякерай і разбіў некалькі гульнявых аўтаматаў, інфармуе Sky News.



Сваім учынкам мужчына напалохаў прысутных наведнікаў, але яны ад яго дзеянняў не пацярпелі. Паламаўшы аўтаматы, Брэгу спакойна выйшаў з бару, узняў угару вялікі палец правай рукі, крыху адышоў ад уваходу і стаў чакаць паліцыю.


 
Праваахоўнікі адразу ж затрымалі адчайнага лудамана. Яго судзілі і прыгаварылі да шасці месяцаў турмы, аднак у папраўчую ўстанову мужчына так і не трапіў. Рэч у тым, што ў Італіі стараюцца не перапаўняць турмы і асуджаных на тэрміны меней за два гады звычайна туды не саджаюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі