Вы тут

"Ісламская дзяржава" пацвердзіла гібель аль-Багдадзі і назвала пераемніка

Аль-Багдадзі / Reuters

Групоўка "Ісламская дзяржава" пацвердзіла гібель свайго лідэра Абу Бакра аль-Багдадзі, перадае ru.rfi.fr. Яго пераемнікам названы Абі Ібрагім аль-Хашэмі аль-Курашы.

27 кастрычніка прэзідэнт ЗША заявіў, што на поўначы Сірыі знішчылі кіраўніка "Ісламскай дзяржавы". Па словах Дональда Трампа, той забег у тупіковы тунэль, куды яго загналі амерыканскія вайскоўцы ды іх сабакі. У тунэлі ён і падарваў сябе разам з трыма дзецьмі.

30 кастрычніка Пентагон апублікаваў фота і відэа аперацыі па ліквідацыі баевіка. Кіраўнік Цэнтральнага камандавання Узброеных сіл ЗША генерал Кэнэт Макензі удакладніў: аль-Багдадзі падарваў сябе і дваіх дзяцей, а не трох, як казалі раней.

29 кастрычніка парэшткі аль-Багдадзі былі пахаваныя ў моры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.