Вы тут

Ірыну Леўшыну пакінулі за кратамі яшчэ на два месяцы

Ірына Леўшына / Бела*АН

Дырэктара і галоўнага рэдактара інфармацыйнай кампаніі Бела*АН (у лістападзе прызнана ў Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем") Ірыну Леўшыну пакінулі за кратамі яшчэ на два месяцы. Пра гэта яна напісала ў лісце сваякам, паведамляе Беларускі партал навінаў. Ён адзначае, што на волю не выйшаў і былы дырэктар Бела*АН Дзмітрый Наважылаў, таму і яму маглі працягнуць тэрмін утрымання пад вартай.

Леўшына была затрыманая ў жніўні 2021-га. Тады ж схапілі і Наважылава. Спачатку ім выставілі абвінавачванні ва "ухіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне ўрону ў буйным памеры". У лістападзе дадалося абвінавачванне ў "стварэнні экстрэмісцкага фармавання".

Праваабаронцы прызналі Ірыну Леўшыну і Дзмітрыя Наважылава палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.