Іран адкрыў Армузскі праліў
Армузскі праліў / zamon.uz
Іран адкрыў праход праз Армузскі праліў для ўсіх камерцыйных судоў. Гэтая мера была прынятая ў сувязі з дзесяцідзённым перамір'ем паміж Ізраілем і Ліванам, паведаміў кіраўнік МЗС Ірана Абас Арагчы.
Паводле яго, праход для камерцыйных судоў будзе адкрыты да канца перамір'я па маршруце, узгодненым Арганізацыяй партоў і марскога суднаходства Ірана.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вітаў рашэнне афіцыйнага Тэгерана. У сваёй сацсетцы Truth Social ён напісаў: "Іран толькі што абвясціў, што Армузскі праліў цалкам адкрыты і гатовы да поўнага суднаходству. Дзякуй!"
Перамір'е паміж Ізраілем і Ліванам пачало дзейнічаць 17 красавіка апоўначы. Яно працягнецца дзесяць дзён.
Праход па Армузскім праліве Іран пачаў перакрываць пасля пачатку ваеннай аперацыі ЗША і Ізраіля.