INXS выпусцілі "калядны" альбом

Аўстралійцы INXS пацешылі сваіх прыхільнікаў незвычайным калядным падарункам – міні-альбомам «Six Pack» з шасцю новымі песнямі. Незвычайнасць гэтага альбома заключаецца ў тым, што на кружэлцы прадстаўленыя сольныя трэкі ўдзельнікаў калектыва – Джона, Ціма і Эндру Фэрысаў, Гэры Бірса, Кірха Пенджыдзі і новага вакаліста Джэйдзі Форчуна.

Унёсак апошняга – трэк «Cigarettes & Cocaine» - уяўляе сабой акустычную версію кампазіцыі, якая стане першым сінглам дэбютнага сольнага альбома Форчуна «The Death Of A Motivational Speaker». Дата выхаду гэтай кружэлкі пакуль не паведамляецца.

Што датычыцца «Six Pack», то ён ужо быў прадстаўлены публіцы – на мінулых выходных. Аднак азнаёміцца з ім атрымалі магчымасць толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі фэн-клуба гурта. Камерцыйны рэліз альбома не прадугледжаны.

Нагадаем, што апошнім на сёння ў дыскаграфіі INXS застаецца выпушчаны ў 2005-м годзе поўнафарматнік «Switch». Ён стаў першай працай у складзе гурта Джэйдзі Форчуна, замяніўшага ў 2004-м Майкла Хатчэнса.

Калі рашэнне аб страйку, прынятае раней нацыянальнай радай, будзе ўхвалена, пад пагрозай зрыву апынуцца не толькі буйныя кінапраекты, але і цырымоніі ўручэння галоўных кінапрэмій ЗША.

Фота: www.arttrans.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі