Інваліды-калясачнікі спрабуюць прарвацца да прэзідэнта

У Мінску 5 траўня праходзіць акцыя інвалідаў-калясачнікаў. Прыкладна 100 чалавек, у тым ліку прыблізна 70 інвалідаў-калясачнікаў, сабраліся ў 11.00 на сталічнай плошчы Бангалор, каб публічна абмеркаваць свае праблемы падчас мітынгу, дазволенага Мінгарвыканкамам.

На мітынгу былі абмеркаваныя пытанні  цяжкасці з працаўладкаваннем, адсутнасць безбар'ернага асяроддзя, неабходнага інвалідам для паўнвартаснага жыцця ў грамадстве, дыскрымінацыя ў іншых правах, а таксама законапраект, што рыхтуецца, аб пазбаўленні інвалідаў, у ліку іншых катэгорый грамадзян, шэрагу льготаў.


У выніку гадзіннага мітынгу была прынята рэзалюцыя. У ёй выкладзены вышэйназваныя праблемы, а таксама ўтрымліваецца заклік да іх вырашэння.

Частка інвалідаў, якія прысутнічалі на мітынгу, прынялі рашэнне даехаць на калясках да Адміністрацыі прэзідэнта, каб уручыць гэтую петыцыю кіраўніку дзяржавы.

У квартале ад Адміністрацыі прэзідэнта на пешаходным пераходзе ў раёне будынка цырка міліцыянты паспрабавалі спыніць удзельнікаў акцыі.

Байцы падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння спрабавалі адцясніць людзей у інвалідных калясках з той часткі праспекта, па якой можна праехаць да Адміністрацыі прэзідэнта, у бок парку імя Горкага.

Міліцыя даволі актыўна перашкаджала інвалідам, але яны здолелі прабіцца праз кардон супрацоўнікаў падраздзяленняў спецназу і прарвацца амаль ад будынка Адміністрацыі прэзідэнта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі