Інтэрпол канфіскаваў у Беларусі больш за 8 тон "фальшывых" яек

У панядзелак, 16 лютага, Інтэрпол абвясціў, што за снежань 2014-га і студзень 2015 года канфіскаваў каля 2500 тон "фальшывых" прадуктаў харчавання і 275 тысяч літраў падробленых напояў.

Канфіскацыя прадукцыі ладзілася ў рамках міжнароднай аперацыі ў 47 краінах, перадае interfax.by са спасылкай на агенцтва ЭФЭ.

У прыватнасці, у Беларусі Інтэрпол канфіскаваў 8,5 тоны яек. У гэтага тавару былі выяўленыя падробленых сертыфікаты якасці.

Паведамляецца таксама, што большая частка канфіскаваных напояў — гэта алкагольная прадукцыя.

Фота — fotoprom.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі