Вы тут

Інспектар працы падаў у суд на кіраўніка афіцыйнага прафсаюза

Алег Сіўчанка /  jkh.1prof.by

Галоўны тэхнічны інспектар працы Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Алег Сіўчанка падаў у суд на старшыню арганізацыі Сяргея Алейнікава за парушэнне заканадаўства, піша "Салідарнасць".

Па словах Сіўчанкі, нягледзячы на ​​зацвярджэнне новага штатнага раскладу і новага службовага акладу, яму працягнулі плаціць заробак па-старому. У адказ на заўвагу старшыня прафсаюза Сяргей Алейнікаў прапанаваў напісаць заяву на звальненне.

Зварот у камісію па працоўных спрэчках не дапамог, таму галоўны тэхнічны інспектар працы падаў у суд. Першае пасяджэнне адбудзецца 26 верасня.

Сіўчанка падкрэслівае, што ў Беларусі гэта прэцэдэнтная справа: галоўны тэхнічны інспектар, які павінен сачыць за аховай працы, падае ў суд на свайго наймальніка, старшыню прафсаюза, у сувязі з парушэннем заканадаўства аб працы. "Калі я са сваёй падрыхтоўкай і ведамі не змагу абараніцца ад свавольства наймальніка, то што тады казаць пра іншых работнікаў. Але я веру ў справядлівасць правасуддзя і законнасць у нашай дзяржаве", — дадае ён.

Інспектар працы хоча, каб яму выплацілі недаплачанаю частку заробку і прыцягнулі старшыню прафсаюзу да адказнасці за парушэнне заканадаўства. 

Беларускі прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў з'яўляецца сяброўскай арганізацыяй афіцыйнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.