Ініцыятыўная група Лукашэнкі падала дакументы ў ЦВК апошняй

Ініцыятыўная група Лукашэнкі падала дакументы ў ЦВК апошняй

Ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі падала дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты апошняй. Як паведамляе TUT.by, 2 ліпеня іх прынёс кіраўнік штабу і кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда.

Агулам падаліся на рэгістрацыю 7 прэтэндэнтаў. Раней гэта зрабілі ініцыятыўныя групы Віктара Бабарыкі, Андрэя Дзмітрыева, Ганны Канапацкай, Святланы Ціханоўскай, Валерыя Цапкалы і Сяргея Чэрачня. Як і Лукашэнка, Бабарыка не падаваў дакументы асабіста — з 18 чэрвеня ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Да 14 ліпеня стане вядома, колькі чалавек стане кандыдатамі ў прэзідэнты. Як паведамляла Еўрарадыё, пасля праверкі подпісаў у Цапкалы з 160 тысяч засталося толькі 75 тысяч, а гэтага недастаткова для рэгістрацыі. Наяўнасць 100 тысяч правераных подпісаў не з'яўляецца гарантыяй рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, паколькі ў ЦВК могуць узнікнуць пытанні да пададзеных дакументаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі