Інфляцыя ў Беларусі за травень склала 0,3%

Інфляцыя ў Беларусі за травень склала 0,3%

Індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі ў траўні ў параўнанні з красавіком склаў 0,3%. Такую інфармацыю паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У параўнанні са снежнем 2016 году інфляцыя склала 2,7%.

Кошты на харчовыя тавары ў траўні ў параўнанні з красавіком выраслі ў сярэднім на 0,6% (з пачатку года рост склаў 3%). Нехарчовыя тавары сталі таннейшымі на 0,2% (ад пачатку года кошты на іх павялічыліся на 1,1%). Кошты на паслугі выраслі на 0,3% (ад пачатку года — 4,4%).

Паводле афіцыйнага прагнозу ўладаў на гэты год інфляцыя павінна ўтрымацца ў межах 9%. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі