Інфляцыя ў Беларусі з пачатку года склала 10%

А ў параўнанні са снежнем 2012 года — на 10%, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.



Цэны на харчовыя тавары ў верасні 2013 года ў параўнанні са жніўнем выраслі на 0,6%, са снежнем 2012 года — на 7,5%. Больш за ўсё ў верасні ў параўнанні з папярэднім месяцам падаражэлі яйкі — на 7,1%, мука пшанічная — на 6,9%, рыбныя кансервы — на 1,3%, агародніна — на 3,6%. У той жа час назіралася падзенне цэнаў на бульбу — на 16,8%, садавіну — на 3,3%, алей — на 0,9%.



Цэны на нехарчовыя тавары ў верасні ў параўнанні са жніўнем павялічыліся на 1,9%, са снежнем 2012 года — на 5,5%. Больш за ўсё ў верасні падаражэлі бензін — на 14,9%, вопратка і мэбля — на 1%, тканіны — на 0,9%.



Цэны і тарыфы на платныя паслугі павысіліся за месяц на 3,8%, у параўнанні са снежнем 2012 года — на 23,8%. Больш за ўсё ў верасні падаражэлі жыллёва-камунальныя паслугі — на 5,9%, у тым ліку электразабеспячэння — на 14%, водазабеспячэння — на 3,4%, паслугі вышэйшай адукацыі — на 16,8%,  паветранага транспарту — на 2,5%, сувязі — на 2,4%, тэатраў — на 3,4%. Санаторна-аздараўленчыя паслугі патаннелі на 0,9%.



Нагадаем, афіцыйны гадавы прагноз інфляцыі складае 12%.

Фота — sb.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі