Індыя апярэдзіла Расію па колькасці выпадкаў заражэння COVID-19

Індыя апярэдзіла Расію па колькасці выпадкаў заражэння COVID-19

Індыя апярэдзіла Расію па колькасці выпадкаў заражэння COVID-19. Калі ў РФ іх ужо больш за 680 тысяч, памерлі 10,1 тысячы чалавек, то ў Індыі — амаль 700 тысяч выпадкаў, памерлі 19,7 тысячы чалавек.

У свеце налічваецца 11,5 млн выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 536 тысяч чалавек, паправіліся 6,5 млн. У ЗША налічваецца 2,9 млн выпадкаў (памерлі 132,5 тысячы чалавек), на другім месцы — Бразілія з 1,6 млн (памерлі 64,9 тысячы). Далей ідуць Індыя і Расія. Па колькасці выпадкаў заражэння COVID-19 Беларусь займае 27-е месца, іх на ўчорашні дзень было 63,5 тысячы, памерлі 423 чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі