Індывідуальныя прадпрымальнікі прайгралі ўладзе, лічыць эксперт Балыкін

Улада перайграла індывідуальных прадпрымальнікаў. Такое меркаванне ў інтэрв’ю агенцтву БелаПАН выказаў незалежны эксперт Сяргей Балыкін, аналізуючы вынікі супрацьстаяння прадпрымальнікаў і ўладаў у справе ўказа прэзідэнта № 760. Беларускія ІП аказаліся здольныя толькі на стыхійныя акцыі пратэста, якія атрымаліся нешматлікімі. Аднак, на думку Балыкіна, мала правесці акцыю, трэба ўмець скарыстацца яе вынікамі.

Акрамя таго, большасць аргументаў супраць 760-га ўказа, які забараняе прадпрымальнікам браць на працу наёмных працаўнікоў, акрамя блізкіх сваякоў, былі эмацыйнымі, лічыць Сяргей Балыкін.

На яго думку, у размовах з уладамі мусіла быць больш прававых і эканамічных аргументаў.

У той жа час, як адзначыў эксперт, вынікамі акцый пратэсту ІП скарысталіся зусім іншыя людзі, якім удалося пралабіраваць змены ў заканадаўстве, якія ў некаторай ступені паляпшаюць умовы дзейнасці юрыдычных асобаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі