Вы тут

Інданезійскі самалёт страціў сувязь пасля вылету з Джакарты

Фота globallookpress.com носіць ілюстрацыйны характар

Самалёт авіякампаніі Sriwijaya Air, на борце якога знаходзілася больш за 50 чалавек, страціў сувязь пасля вылету са сталіцы Інданэзіі Джакарты, паведамляе Бі-бі-сі.

27-гадовы Боінг 737-500 ляцеў у горад Панціанак ў правінцыі Заходні Калімантан. Вышыня палёту рэзка ўпала на 3000 метраў, пасля чаго ён знік з радараў. Адбылося гэта прыкладна праз 4 хвіліны пасля ўзлёту з Джакарты.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што ў моры ўжо знойдзеныя абломкі і часткі целаў, аднак афіцыйных пацверджанняў, што яны належаць знікламу самалёту, пакуль яшчэ няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.