Інаўгурацыя Уладзіміра Зяленскага адбылася ва Украіне
![Інаўгурацыя Уладзіміра Зяленскага адбылася ва Украіне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zialenski-2005.jpg.webp?itok=lZHSyyyG)
20 траўня ў Кіеве адбываецца інаўгурацыя новаабранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Жывую трансляцыю падзеі вядзе Громадське.
А 10-й Зяленскі прыме ўдзел ва ўрачыстым пасяджэнні Вярхоўнай Рады і прынясе прысягу ўкраінскаму народу. Потым ён павінен прыйсці ў Марыінскі палац: там яму прадставяць ваеначальнікаў Узброеных сіл Украіны і адбудзецца цырымонія ўзняцця дзяржаўнага сцяга.
Як паведамляла Еўрарадыё, Беларусь на інаўгурацыі Зяленскага будзе прадстаўляць віцэ-прэм’ер Ігар Ляшэнка.