Ільяш: мяне папярэдзілі, што будуць хапаць журналістаў "Белсата" і "Свабоды"

Ільяш: мяне папярэдзілі, што будуць хапаць журналістаў "Белсата" і "Свабоды"

Напярэдадні затрымання журналіст Ігар Ільяш атрымаў у Telegram папярэджанне: будуць хапаць журналістаў "Белсата" і Радыё "Свабода". Ён мяркуе, што папярэджанне даслаў хтосьці з сілавікоў.

Пра гэта журналіст распавёў у эфіры Еўрарадыё.

Ігар Ільяш — палітычны аглядальнік тэлеканала "Белсат". 16 ліпеня яго затрымалі ва ўласнай кватэры. Праз некалькі дзён стала вядома, што ён стаў фігурантам крымінальнай справы па артыкуле 342 КК (арганізацыя альбо ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праз 10 дзён пасля затрымання журналіста выпусцілі з Акрэсціна на свабоду.

Жонка Ігара Ільяша Кацярына Андрэева, таксама журналістка "Белсата", асуджаная на два гады пазбаўлення волі за стрым з "Плошчы Перамен".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі