Ілья Івашка выйшаў у трэці круг US Open

Илля Івашка / Reuters
Илля Івашка / Reuters

Беларус Ілья Івашка выйшаў у трэці круг Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе.

У 1/32 фіналу ён абыграў канадскага тэнісіста Вашака Паспішыла — 6:3, 6:4, 7:6 (7:5). У наступным крузе яго супернікам стане восьмая ракетка свету італьянец Матэа Берэціні.

Івашка зараз займае 53-е месца ў рэйтынгу ATP. Ён змог палепшыць свае пазіцыі, пасля таго як напрыканцы жніўня выйграў турнір у амерыканскім горадзе Уінстан-Сейлем.

Барацьбу на US Open працягваюць і дзве беларускія тэнісісткі. У трэці круг выйшлі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі